У смаргонскім дзіцячым садку №8, ва ўтульнай беларускамоўнай групе, у спецыяльна створанай развіваючай прасторы падрастаюць дзеці – носьбіты роднай мовы, культуры і гісторыі. І, канешне, Дзень роднай мовы ўжо на працягу некалькіх гадоў стаў адным з прыярытэтных святаў, да якога малыя сур’ёзна і заўзята рыхтуюцца.

Сёлета мы зладзілі сапраўны канцэрт, на якім чыталі вершы пра родную мову, спявалі дзіцячыя беларускія песенькі, танцавалі і гулялі.

Мяне радуе, што выхаванцы і іх бацькі зацікаўленыя ў вывучэнні беларускай мовы, станоўча ставяцца і падтрымліваюць розныя культурныя праекты па папулярызацыі беларускай мовы, натхняюць новымі ідэямі і магчымасцямі.

Фотаздымкі забяспечаныя аўтарам.