На выставе. Фота забяспечанае Вольгай Коласавай.

Убачыць абразы запрашае выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея, па адрасе: Вілейка, Плошча Свабоды, 1. Тут пачала працу персанальная выстава іканапісу Ядвігі Сянько, мастака з Маладзечна.

Выстава працуе да 18 сакавіка. А 4 сакавіка ў 14.00 у выставачнай зале музея адбудзецца творчая сустрэча з мастаком Ядвігай Сянько. Запрашаюць усіх ахвотных.

Ад 1997 года творчасць Ядвігі Сянько практычна непарыўна звязана з хрысціянскай тэматыкай, а яе выставачная дзейнасць пачалася з 2003 года, распавядаюць у музеі.

– З глыбокай старажытнасці іканапіс служыў «мовай для непісьменных» – асаблівай мовай са сваімі правіламі і сімволікай. Стагоддзямі майстры-іканапісцы даводзілі яго да дасканаласці. Іканапіс – гэта не проста мастацтва. Абраз мае і маральнае, этычнае значэнне, займае пэўнае месца ў духоўным жыцці грамадства і кожнага чалавека, – кажа навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава.