На месцы здарэння.

Падчас рэйду міліцыянеры знайшлі ў вёсцы Схоліна Палачанскага сельсавета буйную самагонную вытворчасць.

Алкагольны цэх 47-гадовы мясцовы жыхар размясціў у прасторным хляве плошчай больш за сто квадратных метраў на ўласным зямельным ўчастку. Міні-завод быў абсталяваны на ўскрайку вёскі.

Міліцыянеры засталі фігуранта за працай. Ён ужо паспеў выгнаць крыху спіртнога. У гаспадарчай пабудове стаяла неабходнае абсталяванне для вытворчасці моцнага алкагольнага напою: кацёл, бражнікі, халадзільнік і два сухапарнікі. У 27 палімерных ёмістасцях было крыху больш за 20 тон брагі. Таксама ў памяшканні знайшлі каністру, у якой было 30 літраў ужо гатовага самагону. Буйны па сваіх габарытах апарат дазваляў вырабляць за кароткі час вялікія аб’ёмы вадкасці з утрыманнем спірту. Тут жа знайшлі мяшкі з мукой і некалькі скрынь з дрожджамі.

Сам фігурант растлумачыў, што варыў самагон для сябе, рыхтаваўся да ўрачыстасці, а інгрэдыенты захоўваў для кармлення свойскай жывёлы. З дапамогай цяжкай тэхнікі апарат дэмантавалі і вывезлі на металалом.Тоны брагі і каністру самагонкі канфіскавалі, узоры спіртазмяшчальнай вадкасці накіравалі на экспертызу. Па яе выніках прымуць прававое рашэнне.

За захоўванне самагоннага апарата, выраб моцных алкагольных напояў і паўфабрыкатаў фігуранту пагражае штраф па некалькіх пратаколах.

• Текст доступен на языке: Русский