Фота holiday.by.

Праект указа аб адчужэнні жылых дамоў і ўдасканаленні работы з пустуючымі і трухлявымі дамамі ўжо «ўзгоднены з усімі зацікаўленымі».

Пра гэта на тэлеканале СТВ распавёў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітры Матусевіч.

Ён дадаў, што мясцовым уладам будуць прадастаўленыя пэўныя паўнамоцтвы і спрошчаны парадак.

«Напрыклад, у некаторых населеных пунктах будзе дазволена прадаваць такі аб’ект адразу за 1 базавую велічыню».

Старшыня Дзяржкаммаёмасці таксама звярнуў увагу, што павінна ўлічвацца вельмі тонкая мяжа паміж інтарэсамі ранейшых уласнікаў струхлелых дамоў.

• Текст доступен на языке: Русский