
Шэсць STEM-цэнтраў і тры выезды мабільнага STEM-класа арганізавалі ў 2020 годзе ў Мінскай вобласці. Пра гэта сёння на выніковай калегіі распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Башко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
– У рэгіёне працягваецца работа па маштабаванні STEM-падыходу ў адукацыі. Чаканы вынік такой працы – функцыянальная пісьменнасць навучэнцаў, – распавёў Мікалай Башко. – У мінулым годзе ў вобласці адкрыта шэсць STEM-цэнтраў і арганізаваны тры выезды мабільнага STEM-класа.
Новыя цэнтры з’явіліся ў Свіслачы, Маладзечна, Вілейцы, Негарэлым, Мар’інай Горцы, Нясвіжы, плануецца адкрыць STEM-цэнтр у Стоўбцах. Маладзечанскі раён таксама сярод тых, дзе працавалі выяздныя STEM-класы.
Даведка
STEM – англійская абрэвіятура, якая складаецца з першых літар слоў – science, technology, engineering, mathematics (навука, тэхналогія, інжынерыя, матэматыка).
Гэта шырокі тэрмін, які выкарыстоўваецца для аб’яднання гэтых акадэмічных дысцыплін. Таксама гэтым тэрмінам звычайна называюць падыход да адукацыйнага працэсу, згодна з якім вучні набываюць веды дзякуючы простай і даступнай візуалізацыяі навуковых з’яў. Такі падыход дазваляе лёгка ахапіць і атрымаць веды на аснове практыкі і глыбокага разумення працэсаў.
У Вілейскай школе №3 адкрылі STEM-цэнтр. Ён каштуе больш за 20 тысяч рублёў
• Текст доступен на языке: Русский