Тое самае колца.

Віляйчук Дзяніс Канецкі ў мінулыя выхадныя гуляў з сям’ёй па Ніжнім парку ў Вілейцы. Там заўважыў акальцаванага лебедзя і змог сфатаграфаваць кольца на лапе птушкі. Магчыма, лебедзь зацікавіць арнітолагаў.

– Ходзім з сям’ёй у Ніжні парк карміць лебядзей. Тут іх вельмі шмат, можна ўбачыць сотню. А з кольцам я заўважыў толькі аднаго. Пісаў на сайты арнітолагаў, але адказу пакуль няма. Магчыма, праз «Рэгіянальную газету» атрымаецца зафікасаваць лебедзя, – падзяліўся з карэспандэнтам Дзяніс.

Фотаздымкі з Ніжняга парка забяспечаныя Дзянісам Канецкім.

• Текст доступен на языке: Русский