Пра гэта заявіў сёння міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч.

«Барацьба з пандэміяй яшчэ далёкая ад завяршэння. Мы знаходзімся на другой хвалі, са зніжэннем паказчыкаў захворвання ва ўсіх рэгіёнах», — сказаў ён.

Па словах міністра, трэці перыяд ўздыму будзе менш інтэнсіўны, многае будзе залежаць ад завозу новых штамаў, вакцынацыі.

На сёння колькасць прышчэпленых складае амаль 25 тысяч чалавек.

Таксама Дзмітры Піневіч расказаў, што ў сакавіку чакаецца разліў уласнай вакцыны. «У сакавіку мы плануем атрымаць разліў «Спутніка V» на магутнасцях нашых фармпрадпрыемстваў – плануем выпускаць па 500 тысяч доз у месяц», — дадаў ён, зазначыўшы, што ўсе ахвотныя атрымаюць прышчэпку».

• Текст доступен на языке: Русский