Фота Следчага камітэта.

Па дадзеных следства, са жніўня 2019 года па снежань 2020 года 30-гадовая жыхарка Ашмянаў угаворвала знаёмых пазычаць ёй грошы на развіццё бізнесу і набыццё кватэры. Усяго жанчына атрымала ад знаёмых 66 850 долараў і 18 250 еўра.

Падазраваная абяцала вярнуць доўг у бліжэйшы час яшчэ і з працэнтамі, аднак прынятыя на сябе абавязацельствы не выканала ў поўным аб’ёме. Бізнес і кватэру, на якія яна брала пазыку, не набыла, а грошы патраціла на асабістыя патрэбы.

Узбудзілі крымінальную справу па частцы 4 артыкула 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Праводзяць следчыя дзеянні.

• Текст доступен на языке: Русский