23 лютага ў Астравецкім раёне затрымалі двух парушальнікаў мяжы, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.

Раніцай 23 лютага смаргонскія ппагранічнікі затрымалі двух грамадзян Грузіі. Яны прызналіся, што мелі намер перасекчы мяжу з Літвой, а ў далейшым атрымаць статус бежанцаў у краіне ЕС.

Цяпер парушальнікі знаходзяцца ў ІЧУ Смаргонскай пагранічнай групы.

За спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне памежнага рэжыму ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.