Фота Настассі УТКІНАЙ.

26 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць Адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Пакідаеш месца ДТЗ – учыняеш злачынства!», накіраваны на прафілактыку здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.

Асноўнымі прычынамі ДТЗ па -ранейшаму з’яўляюцца парушэнні ПДР пешаходамі, перавышэнне або няправільны выбар кіроўцамі хуткасці руху, кіраванне транспартам у стане ап’янення, кіроўцы-бспраўнікі, а таксама парушэнне правілаў абгону і праезду пешаходных пераходаў.

Аналіз аварыйнасці паказаў, што самымі цяжкімі наступствамі характарызуюцца лабавыя сутыкненні, на долю якіх прыпадае асноўная частка загінулых у аўтааварыях людзей. Дадзеныя здарэнні мелі месца з-за няправільнай ацэнкі кіроўцамі сітуацыі на дарозе або няправільных дзеянняў пры ўзнікненні небяспечнай сітуацыі. У снегапад, туман, пры слізкім пакрыцці і высокай інтэнсіўнасці руху, асабліва ў перадвыхадныя і выхадныя дні, любая памылка немінуча прыводзіла да бяды.

Ад пачатку 2021 года на аўтадарогах Мінскай вобласці адбылося 71 дарожна-транспартнае здарэнне. У іх 15 чалавек загінулі і 73 атрымалі розныя цялесныя пашкоджанні.

У Маладзечанскім раёне ад  пачатку года адбылося восем дарожна-транспартных здарэння, у якіх адзін чалавек загінуў і дзесяць атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Як паказала практыка мінулага года выпадкі пакідання кіроўцамі месцаў ДТЗ і неаказанне дапамогі пацярпелым не адзінкавыя. І адным з асноўных напрамкаў службовай дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі з’яўляецца раскрыццё такіх дарожна-транспартных здарэнняў і іх прафілактыка. Аналіз паказвае, што колькасць і цяжкасць наступстваў такіх здарэнняў зніжаецца, разам з тым за кожнай адзінкай статыстыкі стаяць чалавечыя жыцці і лёсы.

Факты, калі кіроўца збягаў з месца здарэння, былі ў Салігорску і Барысаве.

Па дадзеных статыстыкі, больш за 70% аварый з пешаходамі адбываецца па іх жа  віне. Як правіла, дадзенага роду здарэння адбываюцца ў цёмны час на неасветленых участках аўтадарог.

Практыка паказвае, што кіроўца, знаходзячыся ў стане афекту пасля здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння, перакананы, што толькі ён адзін вінаваты і пакаранне немінуча.

У большасці выпадкаў гэта перакананне памылкова. Спалохаўшыся, кіроўца забывае пра чалавека, якому неабходная дапамога і з’язджае з месца здарэння, спадзеючыся на «авось», тым самым пазбавіўшы сябе магчымасці апраўдаць свае дзеянні. У кожным канкрэтным выпадку міліцыянеры праводзяць дасканалае расследаванне здарэння і ў большасці выпадкаў вінаватым у здарэнні з’яўляецца пешаход, а не кіроўца.

Кіроўцы не ў адказе за гэтыя здарэнні, але толькі пры адной умове – калі яны засталіся на месцы аварыі, дапамаглі пацярпеламу, выклікалі «хуткую» і ДАІ.

Калі ж паступілі наадварот – з’ехалі з месца здарэння, то вынік можа быць наступны. Разам з артыкулам 317 часткай 2 КК Рэспублікі Беларусь (ДТЗ, якое прывяло да смерці або прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў), наступіць крымінальная адказнасць у адпаведнасці  з артыкулам 159 КК – пакіданне ў небяспецы. Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Яшчэ адзін від дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх кіроўцы часцей за ўсё пакідаюць месца здарэння – гэта так званыя «няўлічаныя» ДТЗ – без пацярпелых, дзе нанесены толькі матэрыяльны ўрон.

Дадзеныя аварыі кардынальна адрозніваюцца ад здарэнняў з пацярпелымі і, як правіла, адбываюцца ў месцах масавага машын –  на аўтастаянках рынкаў, гандлёвых цэнтраў альбо ля жылых дамоў.

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, кіроўца, які пакінуў месца ДТЗ, будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.17 частцы  2. А гэта штраф ад пяці да дваццаці пяці базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання да двух гадоў.

Калі пешаход стаў прычынай аварыі і пакінуў месца здарэння, то ён атрымае штраф ад пяці да дваццаці базавых велічынь.

ДАІ нагадвае, што ў выхадныя дні здараецца найбольш аварый у параўнанні з астатнімі днямі тыдня. Асабліва цяжкімі наступствамі характарызуюцца ДТЗ, звязаныя з парушэннем правілаў абгону, а неспрыяльныя ўмовы надвор’я накладваюць свой негатыўны адбітак на дарожную абстаноўку.

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча рэкамендуе кіроўцам не здзяйсняць неабдуманых манеўраў, не спяшацца, строга выконваць Правілы дарожнага руху і памятаць, што нават нязначная памылка за рулём можа прывесці да трагедыі.