Фота delo.ua.

ДТЗ адбылося ўчора, 24 лютага, каля дзесяці раніцы, на вуліцы 17 Верасня ў Вілецы. У ім пацярпела 69-гадовая жанчына-пешаход.

– Жыхар Вілейшчыны на  «Фольксвагене Пола» ехаў па вуліцы 17 Верасня ў кірунку да вуліцы Ігната Ходзькі. Абганяючы аўтобус, выскачыў на сустрэчку і наехаў на жанчыну, якая ішла па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Абгон адбываўся бліжэй чым за 50 метраў да перахода, – расказаў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Вілейшчыны Генадзь Сяськоў.

Па яго словах, пацярпелую з траўмамі забралі ў Вілейскую ЦРБ.

Нагадаем, што згодна з Правіламі дарожнага руху (Глава 12, пункт 96.3 абгон забараняецца на пешаходных пераходах і бліжэй за 50 метраў ад іх у абодва бакі.

• Текст доступен на языке: Русский