Падчас жнівеньскага здарэння ў Валожыне. Фота ДАІ.

Смяротная аварыя здарылася летась, у жніўні, на вуліцы Шчарбіны ў Валожыне. 

22 лютага суд Валожынскага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 27-гадовага, раней не асуджанага кіроўцы па частцы 2 артыкула 317 КК.

Згодна з матэрыяламі следства, абвінавачаны К. вечарам на матацыкле «Хонда» ехаў па гораду з хуткасцю 91,5 км/г. Набліжаючыся да абазначананага нерэгулюемага пешаходнага перахода, праявіў злачынную нядбайнасць і няўважлівасць, не прыняў своечасовых мер да зніжэння хуткасці, не саступіў дарогу пешаходу В. Кіроўца ўжыў няправільныя прыёмы кіравання сваім матацыклам, пачаў аб’язджаць пешахода з левага боку. Для гэтага выехаў на паласу сустрэчнага руху, прымяніў экстраннае тармажэнне, у працэсе якога перамясціўся на нерэгулюемы пешаходны пераход, дзе наехаў на пешахода В.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння апошняй прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна памерла на месцы здарэння.

К. прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін чатыры гады з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тэрмін пяць гадоў.

Судом пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага на карысць пацярпелай Л. грашовую кампенсацыю маральнай шкоды – 7 000 рублёў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

• Текст доступен на языке: Русский