Пра гэта расказалі ў Вілейскай і Мядзельскай выратавальных станцыях.
Вілейскія спецыялісты паведамілі, што лёд на вадасховішчы каля сарака сантыметраў. Гэта бяспечна. Рыбакоў шмат.
Начальнік Мядзельскай выратавальнай станцыі Дзмітры Дамшэль расказаў, што таўшчыня лёду на возеры Мястра – каля 35 сантыметраў, на Нарачы – каля сарака.
Па словах спецыялістаў, бяспечная таўшчыня лёду можа быць яшчэ на працягу двух тыдняў.
• Текст доступен на языке: Русский