Фота gidpokraske.ru.

Міліцыя Маладзечна просіць грамадзян дапамагчы ва ўстанаўленні асобы грамадзяніна, які можа мець дачыненне да знікнення дарагіх прылад для малявання ў адным з магазінаў у Маладзечне.

Інцыдэнт адбыўся 2 лютага, каля 19 гадзін вечара. 11-гадовы хлопчык прыйшоў у супермаркет на вуліцы Вольнай. Падчас аплаты дзіця пакінула пад касай папку для малявання. Пасля чаго выйшаў з крамы. Калі вярнуўся праз пяць хвілін за забытай рэччу, яе ўжо на месцы не аказалася. У зніклай папцы ляжалі аркушы для малявання, наборы фарбаў і пэндзляў. Папка і прыладу ў ёй ацэньваюцца ў 280 рублёў.

Вывучыўшы запісы з камер відэаназірання, спецыялісты ўстанавілі, што ў чарзе за непаўналетнім стаяў невядомы мужчына. Убачыўшы пакінутае без нагляду, пакупнік прыхапіў папку для малявання і панёс з сабой.

Для высвятлення абставінаў міліцыя шукае грамадзяніна на відэа. Калі вы пазналі мужчыну, альбо ведаеце пра яго месцазнаходжанне, міліцыя просіць паведаміць па тэлефонах 8 (029) 277-96-78, 8 (0176) 77-16-56, 102 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага 23.

• Текст доступен на языке: Русский