Фота theafterlife.ru.

Пра пажар ашмянскім выратавальнікам паведамілі ўчора, каля 21.30.

Гарэў жылы дом у вёсцы Кракоўка. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці, сцены і маёмасць. Пацярпела таксама 31-гадовая гаспадыня дома. Яна спрабавала патушыць пажар самастойна і ў выніку атрымала апёкі 1-3 ступеняў абедзвюх рук і спіны. Пацярпелую забралі ў бальніцу. Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский