Алімпійскі чэмпіён па гандболе з Ашмянаў Андрэй Барбашынскі стаў членам выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта, паведамляе SPORT.TUT.BY.

Барбашынскі ўвайшоў у новы склад выканкама НАК разам з Аляксандрам Багдановічам (алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ, Пекіна-2008), Аляксандрам Бут-Гусаімам (генеральны дырэктар Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама»), Аленай Зубрылавай (4-разовая чэмпіёнка па біятлоне), Ірынай Малеванай (дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту), Дзянісам Мужжухінам (дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва), Наталляй Цылінскай (старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, бронзавы прызёр па веласпорце, Афіны-2004).

Андрэй Барбашынскі актыўна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку. На выбарах-2020 быў яго даверчай асобай.

SPORT.TUT.BY таксама паведамляе, што ў складзе выканкама НАК засталіся Дзмітры Даўгалёнак, Віктар Лукашэнка (яго абралі прэзідэнтам камітэту), Любоў Чаркашына і Дзмітры Баскаў.

• Текст доступен на языке: Русский