Машына ўрэзалася ў дрэва. Фотаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.

25 лютага, каля 15.30, адбылося ДТЗ ў Маладзечанскім раёне, каля паварота на вёску Лешна. Пацярпеў адзін з кіроўцаў. Падрабязнасці расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ Маладзечна Дыяна Галуза:

– 24-гадовы маладзечанец на «Фордзе Мандэа» ехаў на 13 кіламетры аўтадарогі Р106 у кірунку Смаргоні. Ля паварота на вёску Лешна ён наехаў на «Аўдзі Q7», якой кіраваў 43-гадовы жыхар Лебедзева. Ён прыпыніўся і збіраўся паварочваць налева, на вёску Лешна.

Па словах інспектара, у выніку наезда адбыўся занос: «Форд Мандэа» з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўцу шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай бальніцы.

Матэрыялы аварыі – на праверцы ў АДАІ Маладзечна.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский