Сысун. Фота з сайта spring96.org.

Па інфармацыі незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтра «Вясна», жыхара Вілейкі Андрэя Сысуна прызналі палітвязнем.

Нагадаем, што ў судзе Вілейскага раёна 29 снежня Сысуна абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці».

Справу разглядала суддзя Таццяна Борыс, бок абвінавачвання прадстаўляла пракурор Вераніка Занковіч.

З матэрыялаў справы вядома, што Андрэй Сысун, дзейнічаючы па папярэдняй змове ў складзе групы, позна вечарам 14 верасня сапсаваў маёмасць, якая знаходзіцца на балансе Вілейскага ЖКХ – жылы дом па вуліцы Гарадзішчанская 9, дзвяры пад’езда, тратуарную плітку, пешаходную дарожку, а таксама лесвіцы ў пад’ездзе і электрычныя шчыткі.

Віляйчук зрабіў пэўныя надпісы. Сярод іх  «Жыве Беларусь!».

Шкоду ацанілі на суму 167 рублёў, а самі надпісы неўзабаве зафарбавалі. Андрэй Сысун віну падчас суда прызнаў цалкам. Пракурор Вераніка Занковіч запрасіла для абвінавачанага Сысуна тры месяцы арышту. Такі ж прысуд абвясціла суддзя.

Праваабаронцы лічаць, што змест надпісаў у кантэксце грамадска-палітычных падзей і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх месяцаў, сведчаць аб тым, што матывамі іх нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы.

Таму зняволенне Андрэя Сысуна праваабаронцы лічаць палітычна матываваным.

Дзяўчыну-сірату з Вілейшчыны прызналі палітвязнем

Маладзечанец Вадзім Гурман прызнаны палітвязнем

• Текст доступен на языке: Русский