Суд Смаргонскага раёна.

«Наша Ніва» паведамляе, што па факце воклічу «Жыве Беларусь!» у калідоры смаргонскага суда ўзбудзілі крымінальную справу.

Чытайце яшчэ: Хтосьці крыкнуў «Жыве Беларусь!». Пасля прысуду за паклёп у смаргонскі суд выклікалі міліцыю і нікога не выпускалі

Чытайце яшчэ: У Смаргоні адправілі на дапрацоўку справы за вокліч «Жыве Беларусь!» у будынку суда

Сярод падазраваных — усе, хто прысутнічаў на працэсе па справе Валюка і Маркавай. Пасля пасяджэння людзі нібыта крыкнулі «Жыве Беларусь!», а з суседняй залы выйшла старшыня суда Смаргонскага раёна Людміла Пятрова і абвінаваціла людзей у парушэнні грамадскага парадку. Людзей заблакавалі ў судзе на нейкі час, а пасля адвялі ў РАУС. А на наступны дзень пачаліся затрыманні тых, хто прысутнічаў на пасяджэнні.

Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле 339 «Хуліганства».