Міліцыянеры стаяць насупраць пратэстоўцаў на плошчы вечарам 9 жніўня ў Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.

Пра гэта стала вядома на пасяджэнні, прысвечаным дапрацоўцы кодэксаў аб крымінальнай адказнасці, 24 лютага. Старшынстваваў на ім кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на pravo.by.

Крымінальную адказнасць збіраюцца ўвесці за

— экстрэмізм,

— неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў,

— распаўсюд уласнікам інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі,

— незаконны збор і распаўсюд персанальных звестак.

Таксама ўзмоцняць ролю пракуратуры. Генпракурор, яго намеснікі, пракуроры абласцей і Мінска змогуць выносіць прадпісанні, якія будуць абавязаныя выканаць органы крымінальнага пераследу.

Гэтыя захады тлумачаць клопатам пра «забеспячэнне дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу краіны, жыцця і здароўя грамадзян».

• Текст доступен на языке: Русский