Фота Міністэрства аховы здароўя.

Першыя  серыі вакцыны «Спутнік V» зрабілі ў Беларусі, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч.

Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ), АТ «Генерыум» і РУП «Белмедпрэпараты», найбуйнейшае беларускае фармацэўтычнае прадпрыемства, запускаюць вытворчасць Расійскай вакцыны супраць каранавіруса «Спутнік V».

На пляцоўках «Белмедпрэпаратаў» па расійскай тэхналогіі разлітыя першыя валідацыйныя серыі гэтай вакцыны. «Пасля атрымання вынікаў вывучэння стабільнасці першых серый вакцыны «Спутнік V» будзе праведзена напрацоўка прамысловых серый прэпарата», — дадаў Дзмітры Піневіч.

Акрамя таго, РФПІ і партнёры вядуць працу па тэсціраванні тэхналогіі поўнага цыкла выпуску «Спутнік V» на вытворчых магутнасцях у Беларусі. Выпуск вакцыны на пляцоўках прадпрыемства «Белмедпрэпараты» дазволіць цалкам забяспечыць патрэбнасць краіны ў вакцыне супраць каранавіруса.

Беларусь стала першай дзяржавай пасля Расіі, якая афіцыйна зарэгістравала «Спутнік V».

Прэпаратам «Спутнік V» вакцынаваны ўжо больш за пащтара мільёна чалавек. Вакцына ўхваленая ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палесціне, Венесуэле, Парагваі, Туркменістане, Венгрыі, ААЭ, Іране, Гвінеі, Тунісе і Арменіі.

• Текст доступен на языке: Русский