Маладзечанскія фанаты не будуць прысутнічаць на сектары ў сезоне-2021. Аб гэтым яны паведамілі ў сваім Instagram.

— Сябры, мінулы жахлівы год паказаў, хто ёсць хто, каманда гуляла для нас і заслужана заваявала бронзавыя медалі, за што хлопцам вялікі дзякуй! Напапярэдадні сезона-2021 мы не можам не падтрымаць нашых калег па фанацкаму цэху, і таксама адмаўляемся ад актыўнай падтрымкі каманды па зразумелых для ўсіх адэкватных людзей прычынах. Упэўненыя, што хлопцы нас зразумеюць. Спадзяемся, што хутка прыйдзе час, і мы ўсе сустрэнемся на стадыёнах свабоднай краіны! Жыве Беларусь!

Раней ад актыўнай падтрымкі сваіх каманд адмовіліся брэсцкае «Дынама», «Слуцк», БАТЭ, «Нёман».