27 лютага пад Маладзечна затрымалі группу людзей, каля 20 чалавек даставілі ў мясцовы РАУС. Аб гэтым паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна».

Адну з затрыманых – Віталію Глінскую – забрала хуткая дапамога.

Спіс затрыманых:

  • Наталля Ласкутова;
  • Сяргей Ласкутоў;
  • Віталія Глінская;
  • Алеся Буйніцкая;
  • Аляксандр Галкоўскі;
  • Лілія Рагожына;
  • Багдан Шымановіч;
  • Яўген Шымановіч;
  • Аляксей Крышталь;
  • Алена Бледнова;
  • Вікторыя Карабкова;
  • Руслан Лапшоў;
  • Алена Пашковіч;
  • Наталля Шмялёва.

Паведамляюць, што затрыманне магло адбыцца ля Аляхновічаў. Па папярэдняй інфармацыі, кампанія з мінска прыехала на адпачынак.

Магчыма, затрыманыя правядуць 72 гадзіны ў ІЧУ Маладзечанскага РАУС да суда.

З’явіўся каментарый ад міліцыі

«Інтэрфакс» паведаміў, што людзей затрымалі супрацоўнікі АМАП у Маладзечанскім раёне з-за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на катэджным участку.

Колькасць затрыманых – 25 чалавек, усе – мінчукі.

«Інтэрфакс» са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Мінаблвыканкама Аляксандру Папову ўдакладняе, што людзі збіраліся спаліць на на Масленіцу пудзіла ў нацыянальных колерах.

— Ва ўдзельнікаў была бчб-сімволіка, а таксама фігура для спалення ў аддзенні колеравай гамы нацыянальнага сцяга. Свае дзеянні, якімі яўна выказвалі непавагу да грамадства, запісалі на камеры гаджэтаў.

Людзей даставілі ў Маладзечанскі РАУС для разбіральніцтва. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

— Акрамя таго, іх дзеянням, якія зафіксавалі на відэа, будзе дадзеная крымінальна-прававая ацэнка, — дадала Папова.