Ад 1 студзеня ўведзеныя змены ў пенсійную сістэму, якія тычацца тых, хто працуе ў «шкодных умовах». Як паведамляе tut.by, змены закрануць прыблізна 350 тысяч чалавек.

Яны тычыцца адлічэнняў наймальнікаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне для тых, то працуе ў шкодных і небяспечных умовах працы.

Паведамляецца, што ад 1 студзеня падвысілі адлічэнні на прафесійнае пенсійнае страхаванне наступных работнікаў:

  • для работнiкаў лётнага i лётна-выпрабавальнага складу грамадзянскай авіяцыі — 9% (замест 4,8%);
  • для работнікаў, якія непасрэдна кіруюць палётамі паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі, — 9% (замест 4,8%);
  • для бортапэратараў і бортправаднікоў паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі — 9% (замест 4,8%);
  • для артыстаў тэатраў і іншых тэатральна-відовішчных арганізацый, калектываў мастацкай творчасці, занятых у пасадах, якія даюць па характары творчай дзейнасці права на прафесійную пенсію раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 15 гадоў, — 9% (замест 4,8%);
  • для спартоўцаў, якія займаюцца прафесійным спортам і з’яўляюцца членамі нацыянальных камандаў Беларусі па відах спорту, — 9% (замест 4,8%);
  • для работнікаў інжынерна-тэхнічнага складу грамадзянскай авіяцыі — 6% (замест 2,3%);
  • для работніц тэкстыльнай вытворчасці, занятых на станках і машынах, — 6% (замест 2,3%);
  • для жанчын, якія працуюць трактарысткамі, трактарысткамі-машыністкамі сельскагаспадарчай вытворчасьці, машыністамі будаўнічых, дарожных і пагрузачна-разгрузачных машын, — 6% (замест 2,3%);
  • для мужчын, якія працуюць трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці, непасрэдна занятых у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, — 6% (замест 2,3%);
  • для жанчын, якія працуюць жывёлаводамі (аператарамі жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных фермаў і свінаводамі (аператарамі свінагадоўчых комплексаў і механізаваных фермаў ), якія выконваюць пэўныя віды работ, а таксама якія працуюць даяркамі (аператарамі машыннага даення) — 6% (замест 2,3%);
  • для асобных катэгорый медыцынскіх і педагагічных работнікаў — 4% (замест 1,5%), а таксама некаторых іншых катэгорыяў.

• Текст доступен на языке: Русский