Фота shliah.by.

Фан-сектар «Смаргоні» будзе байкатаваць матчы каманды з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. У сезоне-2021 «Смаргонь» згуляе ў вышэйшай лізе.

— Фанатамі «Смаргоні» прынятае рашэнне адмовіцца ад актыўнай падтрымкі на дамашніх, а таксама выяздных гульнях каманды, у сувязі з рэпрэсіямі і палітычнай сітуацыяй у краіне. Народ — чэмпіён! Жыве Беларусь! — гаворыцца ў паведамленні фанацкага руху «Смаргоні».

Нагадаем, што раней ад актыўнай падтрымкі сваіх каманд адмовіліся фанацкія рухі іншых беларускіх клубаў.