26 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, ордэнамі Маці.
Наталля Мечыславаўна Зарэцкая – гаспадыня з Мядзела;
Вераніка Віктараўна Камінская – шліфоўшчык па дрэве. Працуе шматдзетная мама на «Забудове» ў Чысці.
Таццяна Вячаславаўна Кандратовіч – кладаўшчык. Таксама работніца «Забудовы».
Таццяна Расціславаўна Камар – гаспадыня з Маладзечна.
Валерыя Генадзьеўна Купрыян – гаспадыня з Чысці.
Настасся Віктараўна Плетухіна – швачка ААТ «Юнона» ў Маладзечне.
Юлія Пятроўна Цітова – гаспадыня з Радашкавічаў.
• Текст доступен на языке: Русский