Яўген Рабішка. Фота Настассі Уткінай.

Сярод тых, каго сёння выпусцілі з маладзечанскага ізалятара па «справе лыжнікаў» – Яўген Рабішка. Ён расказаў, што яны спускаліся з горкі ўніз, калі сілавікі з’явіліся зверху.

– Стаяў, чакаў, калі забяруць. А куды дзявацца? Ніхто не супраціўляўся, нас не збівалі. Прывезлі ў РАУС, крыху стаялі ў ціры, пасля складалі пратаколы. Ніхто сілу не праяўляў, але і паслабленняў не было. Пасадзілі ў стакан, прасядзеў там ноч. Нараніцу завялі ў камеру.

Вада была халодная, добра грэлі батарэі. Што там мужыкам патрэбна. Перадачы перадавалі. Дзякуй усім, хто перадаваў – валанцёрам, сваякам і сябрам.

Я працую сісадмінам, ці будуць наступствы на працы –  не ведаю.

Суд быў у міліцыі, суддзя Каханоўская. Паказанні даваў. А ў чым віну прызнаваць? У тым, што на лыжах паехаў катацца? Паслухалі мяне, паглядзелі запісы з «Дазораў», далі 15 сутак.

Адзін з удзельнікаў сустрэчы лыжнікаў пад Маладзечнам збег. Ён расказаў нам, што адбылося

«Будзем страляць на паражэнне». Як затрымлівалі лыжнікаў пад Маладзечнам і судзілі ў актавай зале РАУС

14 лютага ў вёсцы Лешна Маладзечанскага раёна затрымалі 19 чалавек, якія каталіся на лыжах. Адзін з удзельнікаў збег з месца здарэння.