Фота delo.ua.

Ад 1 студзеня ўвялі транспартны падатак. Ім абкладаюцца транспартныя сродкі, зарэгістраваныя за фізічнымі асобамі ў ДАІ.

Фізічным асобам транспартны падатак будуць вылічваць падатковыя органы. Для налічэння ўладальнік аўто павінны падаваць звесткі ў дзяржорганы і іншыя арганізацыі, у тым ліку і ў тыя, дзе рэгіструюць транспартныя сродкі. Падатак будуць разлічваць па стаўках згодна з пунктам 2 дадатку 27 да Падатковага кодэкса. Калі няма звестак пра дазволеную максімальную масу машыны, стаўкі транспартнага падатку ўстановяць у памеры мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.

Калі ўладальнік аўто – ветэран Вялікай Айчыннай, інвалід першай ці другой групы, пенсіянер, стаўкі транспартнага падатку прымяняюцца ў памеры 50 працэнтаў. Калі машына зарэгістраваная на інваліда трэцяй групы, стаўкі транспартнага падатку прымяняюцца ў памеры 75 працэнтаў. Ільготу па зніжэнні стаўкі ўладальнікі аўтамабіляў атрымаюць, калі будуць мець пасведчанне кіроўцы адпаведнай катэгорыі. Поўнае або частковае вызваленне ад выплаты не выкарыстоўваюцца ў прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Аднак яго маюць права атрымаць фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Такое вызваленне даецца мясцовымі Саветамі дэпутатаў або па iх даручэнні выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Штогод да 1 верасня фізічным асобам будуць уручаць паведамленне з пэўнай сумай вылічанага падатку за мінулы год. Заплаціць трэба будзе не пазней за 15 лістапада наступнага года.

За 2021 год прадугледжаны адмысловы парадак выплаты падатку асобамі, якія не атрымалі на 1 студзеня 2021 года дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Такія плацельшчыкі абавязаныя будуць унесці не пазней як 15 снежня 2021 года авансавы плацеж у памеры базавай велічыні. За прычэп, прычэп-караван, матацыкл авансавы плацеж – 20 рублёў. Даплату падатку за 2021 год трэба будзе атрымаць не пазней за 15 лістапада 2022 года. Калі дазвол выдалі да 1 студзеня 2021, то дзяржаўная пошліна, выплачаная ў адпаведнасці з заканадаўствам, не вяртаецца і не залічваецца ў кошт выплаты падатку. Пры гэтым транспартны падатак не выплачваецца за аўто, у дачыненні да якога не скончыўся тэрмін дзеяння дазволу, за выдачу якога была выплачаная дзяржаўная пошліна.

Па заканчэнні тэрміну дзеяння дазволу, транспартны падатак да выплаты разлічаць прапарцыйна колькасці месяцаў, якія ідуць за месяцам, калі скончыўся тэрмін дзеяння такога дазволу.

Падставы вяртання або заліку дзяржаўнай пошліны вызначаныя ў артыкуле 292 Падатковага кодэкса. Напрыклад, вернуць грошы, залічаць іх цалкам або часткова ў транспартны падатак, калі:

  • дзяржаўная пошліна выплачаная ў большым памеры альбо не павінна была выплачвацца;
  • плацельшчык адмаўляецца ад выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху да звароту ў УП «Белтэхагляд»;
  • плацельшчыку адмовілі ў выдачы дазволу на допуск аўто да ўдзелу ў дарожным руху.

У іншых выпадках дзяржаўная пошліна не вяртаецца і не залічваецца.