Нарач. Фота belarus.by.

26 лютага на базе Мядзельскай выратавальнай станцыі зладзілі Трэці пленум Мінскай абласной арганізацыі выратавання на водах. Падвялі вынікі працы за 2020 год і ўзнагародзілі лепшыя выратавальныя станцыі і іх работнікаў, расказаў карэспандэнту начальнік Мядзельскай выратавальнай станцыі Дзмітры Дамшэль. Сярод узнагароджаных ёсць станцыі з нашага рэгіёна.

Па выніках 2020 года лепшай стала выратавальная станцыя «Зубраня». Кіраўнік – Аляксандр Андрэеў. Некаторых работнікаў узнагародзілі ганаровымі граматамі, а  матарыста-рулявога гэтай станцыі – Аляксандра Сідаровіча – медалём «За заслугі».

Трэцяе месца заняла Вілейская выратавальная станцыя. Кіраўнік – Ягор Роўда. Медаль «За заслугі» атрымаў старшы матарыст-рулявы станцыі Віктар Слуцкі. Граматамі ўзнагародзілі работнікаў станцыі – Сяргея Дзяругу, Дыяну Граковіч і Лізавету Цікота, расказаў начальнік станцыі Ягор Роўда.

І на Мядзельскай, і на Вілейскай станцыі папярэджваюць: у сувязі з рэзкім пацяпленнем, будзьце асцярожныя на лёдзе. Пакрыццё яшчэ моцнае, але ў некаторых месцах ужо з’яўляюцца прамыіны. Звяртайце на гэта ўвагу і не губляйце пільнасці.

• Текст доступен на языке: Русский