Міхаіл Гарбачоў. Фота aif.ru.

Сёння, 2 сакавіка, спаўняецца 90 гадоў Міхаілу Гарбачову.

Гарбачоў быў генеральным сакратаром ЦК КПСС у 1985-1991 гадах, першым і адзіным прэзідэнтам СССР у 1990-1991 гадах. Гарбачоў — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру-1990.

Гарбачоў нарадзіўся ў сяле Прывольнае ў Стаўрапольскім крае.

У перыяд дзейнасці Гарбачова на пасадзе кіраўніка СССР адбыліся сур’ёзныя і гістарычныя змены, якія паўплывалі на ўвесь свет. Пры ім адбыўся распад Савецкага Саюза на незалежныя дзяржавы.