Падпалкоўнік Руслан Манькоўскі.

Намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС Руслан Манькоўскі расказаў «Маладзечанскай газеце» пра крымінагенную абстаноўку ў рэгіёне.

На Маладзечаншчыне знізілася агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў. Аднак злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій стала больш амаль у два разы: у 2019 годзе іх было 148, а ў 2020 — 342.

Манькоўскі паведаміў, што міліцыянеры актыўна змагаюцца з самагонаварэннем і незаконным абаротам алкаголю.

Таксама на Маладзечаншыне ўзмацнілі работу па ахове грамадскага парадку.