Фота vienybe.ru.

У Ашмянскім раёне мужчына атруціўся ўгарным газам і памёр. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

– Сёння, 2 сакавіка, у 3.50 паведамілі пра загінулага 49-гадовага грамадзяніна. Яго знайші ў жылым доме па вуліцы Зялёная Дубрава ў аграгарадку Станцыя Ашмяны , – распавялі ў прэс-службе.

Як мяркуецца, прычына гібелі – атручванне чадам у выніку заўчаснага закрыцця засланкі коміна печы.

• Текст доступен на языке: Русский