16 жніўня фанаты мінскага «Дынама» «ByZone» аб’явілі бестэрміновы байкот гульняў, а клуб хутка пачне выступ у плэй-оф КХЛ. «Трыбуна» паведамляе, фанатаў мінскага клуба планавалі замяніць заўзятарамі з Маладзечна.

Па інфармацыі «Трыбуны» кіраўніцтва мінскага клуба ставіла задачу фармавання фан-сектара на матчы супраць СКА. У «Дынама» вырашылі запрасіць на сектар заўзятараў «Дынама-Маладзечна» — фарм-клуба «зуброў». Пра гэта «Трыбуне» расказалі прадстаўнікі рухаў «ByZone» і «Molofans».

Адзін з лідараў «ByZone» Дзмітры Расіцкі падзяліўся, што некалькі дзён таму яму тэлефанаваў лідар маладзечанскіх фанатаў Аляксандр Скрундзь. Скрундзь расказаў, што з ім звязался начальнік упраўлення маркетынга і сувязей з грамадскасцю «Дынама-Мінск» Вікторыя Юрчанка. Юрчанка праз прэс-сакратара маладзечанскага клуба Андрэя Рагінскага прапанавала фанатам прыехаць на гульні «зуброў» са СКА у якасці замены «ByZone». Па словах Расіцкага, маладзечанскія фанаты адмовіліся ад прапановы.

Аляксандр Скрундзь і Андрэй Рагінскі пацвердзілі «Трыбуне» інфармацыю. Вікторыя Юрчанка сказала, што прапаноў замяніць «ByZone» не было.

«Трыбуна» адзначае, што ў маладзечанскага «Дынама» ёсць яшчэ адзін фан-клуб, які маглі запрасіць на трыбуны на Мінск-арэну. Ён называецца «Фанатское молодёжное движение» (ФМО). Старшынёй з’яўляецца Іна Казлова. Казлова пракаментавала спартыўнаму рэсурсу, што ФМО падтрымлівае на трыбунах толькі маладзечанскіх хакеістаў.

Суразмоўцы «Трыбуны» з ліку «ByZone» и «Molofans» падзяліліся, што ўсур’ёз гэтае аб’яданне ніхто не ўспрымае, а фанатаў ФМО называюць «сектарам ябацек».