Маладзечна. Гарадскі парк. Фота Аксаны Ярашонак.

Прагноз надвор’я на бліжэйшыя дні паведамляе pogoda.by.

Сёння, 3 сакавіка, на ўвесь дзень у рэгіёне абяцаюць яснае надвор’е без ападкаў. Максімальная тэмпература – +6.

4 сакавіка, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі краіны — дождж і мокры снег. Увечары можа быць мяцеліца.  Днём да +4°С, ноччу – каля нуля.

У пятніцу пахаладае. Днём – каля нуля. Раніцай і вечарам – мінус 3-5, ноччу – да мінус 6. У другой палове дня магчымы мокры снег.

У выхадныя таксама снежна. У суботу – невялікі мароз. А ўдзень у нядзелю ўжо +1-3.