Аляксандр Ляўковіч. Фота psl.by.

Ад 1 сакавіка ў Валожынскім раёне новы пракурор Аляксандр Ляўковіч, паведамляе psl.by.

Ляўковіч нарадзіўся ў 1989 годзе. У 2012 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ.

Да прызначэння ў Валожын працаваў памочнікам пракурора Маладзечанскага раёна, памочнікам пракурора Мінскага раёна, а затым у апараце Мінскай абласной пракуратуры.

Гучная справа Няронскага. Ляўковіч быў у якасці дзяржабвінаваўцы

У 2018 годзе яго прызначылі намеснікам пракурора Лагойскага раёна, дзе ён працаваў да пасады пракурора Валожынскага раёна.

У студзені 2021 года Ляўковіч быў дзяржаўным абвінаваўцам па справе паплечніка Сяргея Ціханоўскага Уладзіміра Няронскага. Няронскага абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і за абразу службовай асобы. Ляўковіч запрасіў для Няронскага тры гады калоніі агульнага рэжыму — суд прызначыў гэтае пакаранне.