Фота unian.net.

Індывідуальны прадпрымальнік, зарэгістраваны ў Мінскай вобласці, не задэклараваў партыю аўтазапчастак коштам больш за 23 тысячы рублёў. Тавар ён спрабаваў перавезці цераз беларуска-літоўскую мяжу. Падрабязнасці распавялі ў Дзяржаўным мытным камітэце. Здарэнне адбылося ў Каменным Логу.

Падчас сканавання грузавога адсека машыны ўстанавілі, што акрамя заяўленых у суправаджальных дакументах каталогаў, беларус перамяшчае больш за дзве тысячы запчастак і прыладаў для грузавых аўтамабільных прычэпаў.

Гродзенскай рэгіянальнай мытняй па факце недэкларавання тавару распачаты адміністрацыйны працэс. Санкцыя артыкула прадугледжвае для ІП накладанне штрафу ў памеры да трыццаці адсоткаў ад кошту запчастак

• Текст доступен на языке: Русский