Фота прэс-службы «Дынама-Маладзечна».

«Дынама-Маладзечна» саступіў у першым матчы плэй-оф «Металургу».

«Дынама» 2:3 «Металург»

Шайбы ў складзе дынамаўцаў забівалі Дзмітры Кузьмін і Вячаслаў Грэцкі.

Галоўны трэнер «Дынама» Канстанцін Кальцоў пракаментаваў паражэнне каманды:

— Лік быў 2:0, мы сталі вельмі шмат адкідвацца. Верагодна, менавіта тут не хапіла досведу згуляць граматна, спакойна. Сапернік стаў гуляць вельмі актыўна, прэсінгаваць нас, но былі моманты, калі мы павінны былі гуляць крыху іначай.

другая гульня плэй-оф адбудзецца сёння ў Маладзечне, 4 сакавіка, у 18:45.