Ілюстрацыйнае фота onliner.by.

Па-ранейшаму сярод насельніцтва карыстаецца попытам адзенне і абутак з Сярэдняй Азіі, прапанаваныя да продажу па экстрэмальна нізкіх цэнах у параўнанні з цэнамі на аналагічную прадукцыю айчынных вытворцаў.

Не сакрэт, што падобныя тавары паступаюць на рынак кантрафактным шляхам і ў сваёй большасці ўключаюцца ў гандлёвы абарот без праходжання працэдур абавязковага пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза, што абумоўлівае іх нізкі кошт.

У лютым бягучага года па выніках аддзел дзяржаўнага нагляду за тэхнічнымі рэгламентамі і стандартамі і дзяржаўнага метралагічнага нагляду Маладзечна праверылі юрыдычную асобу, зарэгістраваную ў Вілейскім раёне, якая прадавала адзенне для дарослых і дзяцей па нізкіх цэнах і іншую прадукцыю лёгкай прамысловасці.

У выніку зачынілі тры крамы.

Таксама забаранілі рэалізацыю 13 партый прадукцыі на суму 994 рублі. Асноўнымі парушэннямі былі:

  • адсутнасць дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці;
  • парушэнні па маркіроўцы (поўная адсутнасць маркіроўкі, адсутнасць назвы і адраса вытворцы або імпарцёра).

За аналагічныя парушэнні ў 2020 годзе аддзел дзяржнагляду прыпыніў працу дзевяці гандлёвых аб’ектаў у Маладзечанскім, Вілейскім і Мядзельскім раёнах.

• Текст доступен на языке: Русский