Фота 53news.ru.

Ад 25 студзеня па 28 лютага прайшлі адборачныя мерапрыемствы абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТэхнаІнтэлект». Сярод пераможцаў ёсць навучэнцы з нашага рэгіёна.

У секцыі «Тэхнічнае канструяванне» два пераможцы з Нароцкай сярэдняй школы Вілейскага раёна. Яны ж – выхаванцы Вілейскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Другое месца зяняў Кірыл Гулевіч. Ён прадставіў ачышчальнік-увільгатняльнік паветра. Тэцяе месца – у Мацвея Грома. Яго выраб – мадэль – копія ракеты. Кіраўнік – Уладзімір Шапель.

У секцыі «Энергетыка і электраэнергетыка. Энергазберагальныя тэхналогіі» трэцяе месца заняў Раман Лазараў – навучэнец Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа, выхаванец аб’яднання па інтарэсах «Энергетык». Раман прадставіў вучэбна-наглядны дапаможнік па энергазберажэнні. Кіраўнік – Аксана Селятыцкая.

У секцыі «Робататэхніка, аўтаматыка, інтэлектуальныя сістэмы» на трэцім месцы праца вучня маладзечанскай гімназіі №7, выхаванца Маладзечанскага цэнтра творчасці  дзяцей і моладзі «Маладзік» Аляксандра Чарняўскага. Ён прадставіў робататэхнічную платформу. Кіраўнік – Мікалай Хрэшчык.

Навучэнцы вілейскай гімназіі «Логас» Андрэй Борыс і Яўген Субач узялі трэцяе месца ў секцыі «Мультымедыйная тэхналогіі». Пад кіраўніцтвам педагога Яўгена Мароза яны прадставілі вэб-прыкладанне. А яшчэ адзін гімназіст, Іван Чырыкаў, таксама ўзяў трэцяе месца з віктарынай «Пазнай Беларусь». Працай кіравала Святлана Корсак.Усе хлопчыкі займаюцца ў гуртку «Праграмаванне».

Трэцяе месца ў гэтай секцыі заняў вучань СШ №1 імя Янкі Купалы з Маладзечна Мікіта Ківалін. Кіраўнік – Вольга Смалонская. Мультымедыйная праца называецца «Гуляй са мной».

У секцыі «Авіяцыя, касманаўтыка і аэракасмічная тэхніка» другое месца заняла Анастасія Ключонак, навучэнка Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната. Кіраўнік працы – Фёдар Філіповіч. Дзяўчына прадставіла самаробнае прыстасаванне на аснове маятніка Пашахонава для вымярэння хуткасці сутачнага кручэння зямлі.