Ілюстрацыйнае фота auto.onliner.by.

Маладзечанская дзяржаўтаінспекцыя праводзіць акцыю ад 5 да 9 сакавіка.

Мэта акцыі – папярэдзіць аварыі па віне нецвярозых вадзіцеляў.

Падчас мерапрыемстыва ствараюць рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Патруляваць будуць каля аб’ектаў гандлю спіртнымі напоямі – кавярні, магазіны, запраўкі, а таксама месцаў масавага адпачынку.

П’янства за рулём, нягледзячы на ​​пастаянную барацьбу з ім, усё яшчэ застаецца нявырашанай праблемай. Алкаголь з’яўляецца адной з найбольш частых прычын ДТЗ і стварае пагрозу для жыцця і здароўя ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна за мінулы перыяд 2021 года зарэгістравана 10 дарожна-транспартных здарэння, у якіх 1 чалавек загінуў, 12 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Паводле артыкула 18.15 кiраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду):

1. Кiраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі да 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра ўключна –
цягне накладанне штрафу ў памеры ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.

2. Кiраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі звыш 0,8 праміле або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі звыш 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на вызначэнне стану алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

3. Перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзiцца ў стане алкагольнага ап’янення або стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, – цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцiдзесяцi да ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.

4. Ужыванне кіроўцам алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў пасля падачы супрацоўнікам органаў унутраных спраў сігналу аб спыненні транспартнага сродку альбо пасля здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з’яўляецца, да праходжання праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, – цягне накладанне штрафу ў памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

Паважаныя грамадзяне, не заставайцеся абыякавымі! Нецвярозы за рулём уяўляе вялікую небяспеку для ўдзельнікаў дарожнага руху і наступствы могуць быць самымі сумнымі. Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель з прыкметамі ап’янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 102 (званок бясплатны).