Фота ПВА "Анёл".

Маладзечанку Інгу Аляксандраўну Ляговіч учора, 4 сакавіка, міліцыя знайшла ў знаёмых. Пра гэта паведаміў каардынатар пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Максім Федаровіч.

Жыццю і здароўю жанчыны нічога не пагражае.

Нагадаем, што маладзечанка Інга Ляговіч сышла з дома 19 лютага ў невядомым кірунку. Да 4 сакавіка месца яе знаходжання было невядомым.

• Текст доступен на языке: Русский