Заснежаны лес на Вілейшчыне. Фота Аксаны Ярашонак.

«Сярэдняя тэмпература паветра за зімовы сезон 2020—2021 гадоў склала мінус 3,8, што вышэй за кліматычную норму на 0,2 градуса.

За перыяд ад 1881 года такія і больш нізкія тэмпературы зімой у сярэднім бываюць раз у тры гады, а ў апошні раз адзначаліся зімой 2012-2013 гадоў. Тэмпературны максімум у гэтым зімовым сезоне зафіксаваны 25 лютага ў Брэсце (плюс 15), мінімум — 19 лютага ў Брагіне (мінус 29,4)», — распавялі ў Белгідрамеце.

Снежань 2020 года быў цёплым з сярэднямесячнай тэмпературай паветра мінус 0,8, што вышэй за кліматычную норму на 2,5 градуса. У студзені гэты паказчык склаў мінус 4,1 (вышэй за норму на 0,3 градуса). Люты выдаўся халодным — у сярэднім мінус 6,5, што ніжэй за кліматычную норму на 2,2 градуса. У апошні раз так холадна ў лютым было ў 2012 годзе.

За гэтую зіму ў сярэднім па краіне выпала 147 мм ападкаў, што складае 122% за кліматычную норму. Максімальную колькасць выпала ў Гомельскай вобласці (163 мм, або 145% нормы), менш за ўсё адзначалася ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях — 131 мм (116% нормы) і 132 мм (98%) адпаведна. Студзень і люты характарызаваліся лішкам ападкаў (183% і 111% нормы), у снежні назіраўся іх недабор (78%).

• Текст доступен на языке: Русский