7 сакавіка, каля 15.10, на 15 кіламетры дарогі Плябань-Дубрава, каля вёскі Дубрава, 50-гадовы мінчанін на аўтамабілі «Рэно Лагуна» заехаў у апору ЛЭП. Пацярпела пасажырка аўто. Падрабязнасці аварыі расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы Дыяна Галуза.

– 50-гадовы мінчанін ехаў ад вёскі Плябань у кірунку вёскі Дубрава. На закругленні дарогі ўправа кіроўца не ўлічыў умоў надвор’я, машыну занесла. Ён з’ехаў на левую па ходу руху ўзбочыну. Тут наехаў на апору ЛЭП. У выніку 28-гадовая пасажырка атрымала цялесныя пашкоджанні. Яна ў бальніцы. Матэрыялы – на праверцы ў ДАІ, – расказала інспектар.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский