Фота 1prof.by.

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама правядзе электронны кірмаш вакансій для тых, хто шукае працу.

Ад 10.00 да 12.00 арганізуюць онлайн кансультаванне на інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by з удзелам прадпрыемстваў:

«Камунальнік», «Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў» і філіял «Маладзечнажалезабетон» ААТ «Крычаўцэментнашыфер».

Шукальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца ​​з наяўнымі на гэтых прадпрыемствах вакансіямі, задаць наймальнікампытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.

Кантактны тэлефон: (8 -176) 50 55 62.

• Текст доступен на языке: Русский