Пра здарэнне расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Раніцай 8 сакавіка ў вілейскую міліцыю патэлефанаваў прадавец кіёска, які прыйшоў на працу. Паведаміў, што ў кіёск нехта залазіў.

Следча-аператыўная група, якая прыехала на месца, устанавіла: ў перыяд ад 18.45 7 сакавіка да 7.20 8 сакавіка нехта пабіў шкло ў кіёску па вуліцы Стаханаўскай, а пасля пранік у кіёск.

Злодзей вынес каля 950 рублёў выручкі і не менш за 30 пачак розных цыгарэт.

Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса. Падазраванага шукаюць.

• Текст доступен на языке: Русский