
Пра гэта карэспандэнту паведаміў дырэктар Вілейскага дзяржаўнага каледжа Ігар Кіцікаў.
– Валеры Апарык памёр сёння ноччу ў рэанімацыі. Пра гэта паведамілі яго родныя. Гэтага таленавітага чалавека будзе памятаць уся Вілейка. Яго работы ў горадзе – гэта помнікі яму, – адзначыў Ігар Сямёнавіч у размове з карэспандэнтам.
Калектыў «Рэгіянальнай газеты» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Валерыя Апарыка з прычыны яго смерці.
• Текст доступен на языке: Русский