Сёння ноччу, у 1.30, у бальніцы памерла 51-гадовая жыхарка Вілейкі, якая пацярпела на пажары 6 сакавіка.

Нагадаем, што ўвечары 6 сакавіка гарэла кватэра на першым паверсе пяціпавярховіка ў Вілейцы, што па адрасе: вуліца 1 Мая, 39.

Падчас пажару атрымала апёкі 51-гадовая гаспадыня кватэры. Яе забралі ў бальніцу. Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский