Скрын з відэа з месца здарэння.

У канцы мінулага тыдня сталічны наркакантроль выйшаў на 30-гадовага збытчыка псіхатропаў з Мядзельскага раёна. Мужчыну злавілі на месцы злачынства, калі ён рабіў закладкі.

У тайніках і арэнднай кватэры аператыўнікі знайшлі 840 грам мефедрону, 35 грам амфетаміну і каля 140 грам альфа-PVР. Акрамя забароненага тавару, які мужчына хаваў пад крэслам і ложкам, у пакоі знайшлі электронныя вагі і фасовачныя пакеты.

Устанавілі, што затрыманы некалькі месяцаў таму прыехаў у сталіцу дзеля злачыннага заробку: зняў жыллё і пачаў працаваць у інтэрнэт-краме па продажы наркотыкаў.

Паводле інфармацыі міліцыянераў, ён з’яўляўся буйным збытчыкам: набываў вялікую партыю забароненых рэчываў, фасаваў на дробныя дозы і рабіў закладкі ў сталіцы і Мінскай вобласці.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Вядома, што фігурант раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

• Текст доступен на языке: Русский