На могілках у Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

Ад 1 сакавіка сума выплаты паменшылася на 184 рублі 60 капеек, паведамілі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

На сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва гаворыцца, што памер дапамогі на пахаванне змяняецца штомесяц: ён залежыць ад сярэдняга зарабку па краіне за пазамінулы месяц адносна даты смерці.

У студзені сярэдні заробак упаў да 1 290 рублёў, адпаведна, столькі ж склаў стандартны памер сакавіцкай дапамогі на пахаванне. У лютым, напрыклад, сума выплаты была роўная 1 474,6 рубля, у студзені – 1 300,5 рубля.

На выплату дапамог на пахаванне ў Беларусі сыходзіць каля 3% ад усіх выдаткаў ФСАН. За 2020 год з бюджэту фонду было выдадзена 20 238 такіх дапамог. Пры гэтым дапамога на пахаванне памерлага інваліда Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якая атрымлiвала пенсiю за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, выплачваецца ў памеры двухмесячнай сумы прызначанай яму пенсіі, але не менш за сярэдні заробак работнікаў у краіне за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.

 

Атрымаць такую ​​фінансавую падтрымку можна не пазней за 6 месяцаў з дня смерці, а ў выпадку працяглага вышуку памерлага – не пазней за 6 месяцаў з дня пахавання. Пры звароце пазней пазначанага тэрміну права на атрыманне дапамогі губляецца.

• Текст доступен на языке: Русский