Фота finstat.info.

42-гадовы мужчына абмяняў сто долараў 11-гадоваму таварышу свайго сына. Ён аддаў за гэта 110 рублёў, фактычна па курсе ледзь не ў два з паловай разы меншым. Сам хлопчык растлумачыў, што нібыта знайшоў долары на вуліцы, паведамляе УУС Мінаблвыканкама. 

Купюру сміліцыянеры канфіскавалі. Мужчыну пагражае штраф ад 50 да 150 базавых велічынь – ад 1450 да 4 350 рублёў

Але таксама высветлілася, што купюра скрадзеная. У той дзень 11-гадовы школьнік прыйшоў у госці да прыяцеля. Карыстаючыся адсутнасцю дарослых, хлопчык выцягнуў з чужога бацькоўскага кашалька сто долараў.

Пасля чаго ён сышоў у кампанію аднагодкаў, дзе хваліўся знаходкай.

• Текст доступен на языке: Русский